Пакажам, як вашай кампаніі вызваліць час і рэсурсы для новых мэт
Праз размовы і ананімнае апытанне супрацоўнікаў бачым, як праца ідзе насамрэч і дзе яе можна зрабіць лягчэй. Вы атрымліваеце адзін дакумент — як праца ідзе насамрэч, гіпотэзы з інструкцыяй праверкі, метрыкі — і інструменты пад вашу працу.
цану, аб'ём і тэрміны называем да аплаты
Уласнікам і кіраўнікам кампаній — поўны разбор з апытаннем каманды. Працуеце самі — асобна карта шляху вашага кліента, схема працэсу або інструмент.
Вы пазнаеце сітуацыю, калі…
- Вы чуеце ад кліентаў скаргі на тэрміны, але не бачыце, дзе менавіта губляецца час.
- Ваша кампанія расце або адкрывае новы напрамак, але тыя самыя памылкі і пераробкі паўтараюцца.
- Вы не бачыце, як насамрэч ідзе праца: што адбываецца паміж запытам і вынікам, ведаюць толькі тыя, хто яе робіць, і кожны робіць па-свойму.
- Вы кіруеце фірмай, дзе ўсё вырашаецца праз вас, і выхадныя ператвараюцца ў працоўныя дні.
- Вы вядзеце стартап перад раундам або хваляй найму, і інвестар хоча пабачыць, як уладкаваныя вашы аперацыі.
- Вы працуеце самі на некалькіх кліентаў, і ўсё трымаецца ў вашай галаве, таму частка дамоўленасцей выпадае.
Пачынаем з таго, як праца ідзе насамрэч
Не з гатовага рашэння і не з інструмента аўтаматызацыі: спачатку высвятляем, як праца ідзе насамрэч і чым гэта адрозніваецца ад задуманага.
Шукаем прычыны, а не вінаватых. Выснову лічым пацверджанай, калі дзве незалежныя крыніцы кажуць адно.
Даём не парады, а гіпотэзы з інструкцыяй праверкі і метрыкі, па якіх відаць змены.
Што робіць ШІ, а што Vitali →Прыклад дакумента: Агенцтва WГіпатэтычная фірма. Карта шляху, схема працэсу, метрыкі.
Прыклад дакумента зручней праглядаць з камп'ютара: на тэлефоне схемы і табліцы паказваюцца не цалкам.
Ваш шлях з намі: 5 крокаўШто адбываецца ад першай размовы да высноў.
- 1Першая размова
- 2Відэасустрэча
- 3Узгадненне ўмоў
- 4Даследаванне
- 5Высновы і гіпотэзы
Мы робім інструменты пад вашу працуНе толькі апісваем праблему, але і робім інструмент, які дапамагае з ёй працаваць. Некаторыя можна паспрабаваць ужо цяпер.
Крыніцы высноў і GDPRАсабістыя даныя супрацоўнікаў у ШІ-сэрвісы не перадаём.
Кожнае сцвярджэнне ў дакуменце мае пазнаку: пацверджана, са слоў, гіпотэза або невядома. Пазнакі →
Даныя апрацоўваем па правілах GDPR. Падрабязней →
Пакажыце працэс, які хочаце зрабіць лягчэй.
Tajar вядзе Vitali Dabryianets. За плячыма — продажы, гатэльная справа, кіраванне ў адукацыі і банкаўскія аперацыі ў некалькіх краінах. Пра мяне →